Расея адчувае небяспеку з боку баевікоў Ісламскай дзяржавы



Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў кажа, што рашэнне Беларусі пускаць у краіну замежнікаў без візы тэрмінам на 5 дзён змусіла Маскву прыняць меры ў адказ, бо мяжа адкрытая.

– Адкрытасць мяжы паміж Расеяй і Беларуссю можа быць скарыстаная ў тым ліку і баевікамі ІДІЛ, маю на ўвазе бязвізавы рэжым у нацыянальным аэрапорце Беларусі. У гэтай сітуацыі мы вымушаны былі перавесці са статуса ўнутраных рэйсаў у статус міжнародных рэйсаў рэйсы з Менска. Іх пасажыры цяпер праходзяць праз міжнародны калідар. Да грамадзянай Беларусі ніякіх патрабаванняў няма. Для грамадзянаў трэцяй краіны – з усімі наступствамі – віза і г.д.

Аляксандр Сурыкаў падкрэслівае, што ўзмацненне кантролю не ёсць недаверам да беларускіх памежнікаў, а з’яўляецца неабходнасцю, бо Расея больш змагаецца з тэрарызмам, таму ёй, паводле пасла, «больш дастаецца».

Беларускае Радыё Рацыя