Расея бамбіць склады нафты і прадуктаў харчавання ва Украіне



Расея перайшла да знішчэння запасаў прадуктаў харчавання і нафты, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на МУС Украіны. У Дубна нафтабаза цалкам разбураная 26 сакавіка ракетным ударам. Людзі не пацярпелі, адзначае мясцовая адміністрацыя. Таксама абстраляная нафтабаза ў Львове.

24 сакавіка ў вёсцы Калінаўка Фастоўскага таксама гарэла нафтабаза з-за абстрэлаў. — Нам трэба разумець іх стратэгію. Я думаю, што гэта будзе наша ключавая задача ў бліжэйшыя не тыдні, а дні — максімальна разгрупаваць прадукты харчавання са складоў і разгрупаваць паліва, выкарыстоўваючы тактыку так званых мабільных складоў і мабільных баз нафтапрадуктаў, — кажа дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.