Расея і Беларусь створаць адзіны механізм узброенай абароны



У цяперашні момант ідзе стварэнне Адзінай сістэмы СПА Расеі і Беларусі; як чакаецца, баявыя дзяжурствы ў межах гэтай сістэмы пачнуць праводзіцца ў канцы 2016 года. Цяпер жа гаворка ідзе пра стварэнне механізму ўзброенай абароны саюзнай дзяржавы больш высокага ўзроўню.

Уладзімір Пуцін

„Зацвердзілі план сумесных мерапрыемстваў на 2016-2018 гады, які накіраваны на фармаванне ваеннай арганізацыі саюзнай дзяржавы, стварэнне надзейнага механізму яго ўзброенай абароны”, – сказаў Шайгу, падводзячы вынікі сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзвюх дзяржаў.

Паводле яго словаў, бакі абмеркавалі сумесную ахову знешніх граніц, нясенне баявога дзяжурства ў межах Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА на тэрыторыі Беларусі, а таксама разгледзелі пытанне далейшага ўдасканалення аб’яднанай сістэмы радыёэлектроннай барацьбы.

„Неабходная нарматыўная база для гэтага сфарміравана, а яе функцыянаванне забяспечыць высокую эфектыўнасць сумеснага прымянення сіл і сродкаў РЭБ узброеных сіл нашых краін”, – падкрэсліў міністр.

Паводле словаў беларускага міністра абароны генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова, з пачатку гэтага года ваенныя ведамствы дзвюх краін правялі ўжо больш за 80 сумесных мерапрыемстваў.

Раўкоў назваў Расею стратэгічным партнёрам і ключавым ваенным саюзнікам Беларусі, з якім склалася „поўнае паразуменне, якое тычыцца пытанняў абаронных ведамстваў, і не толькі”.

ria.ru

[manual_related_posts]