Расея ноччу зноў атакавала Днепрапятроўшчыну і разбурыла там інфраструктуру



Ноч на Днепрапятроўшчыне прайшла неспакойна – пад вечар расейскія акупанты з паветра атакавалі Сінельнікаўскі раён. Аб гэтым паведаміў кіраўнік аблсавета Мікалай Лукашук.

Паводле яго слоў, абышлося без ахвяр, аднак ёсць істотныя разбурэнні аб’ектаў інфраструктуры.
«Узброеныя сілы Украіны працягваюць вызваляць населеныя пункты на Херсоншчыне. Украінскія вайскоўцы падалі інфармацыю аб узяцці кантролю над сёламі Арлова, Заградоўка, Качубееўка., Каменку, Прыгорʼе. З кожным днём адлегласць паміж варожымі войскамі і межамі вобласці з боку Крыварожскага і Нікапольскага раёнаў павялічваецца«, – нагадаў чыноўнік і дадаў, што ў цэлым сітуацыя ў краіне кантралюемая ўкраінскімі абаронцамі.