Расея пачала вайну супраць Украіны (абнаўляецца)



«Ніхто не думаў, што мы едзем забіваць». Пад Чарнігавым здаўся ў палон расейскі разведвальны ўзвод.

Разведвальны ўзвод 74 мотастралковай брыгады здаўся ў палон украінскім вайскоўцам пад Чарнігавам. Старшыня 74 мотастралковай брыгады Кемераўскай вобласці Канстанцін Буйнічаў паведаміў, што пасля вайсковых вучэнняў у беларускай Ельні яны даведаліся пра наступ на Украіну, вайскоўцы нібыта думалі, што будуць вяртацца дадому, перадае галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны. «Ніхто не думаў, што мы едзем забіваць. Ваяваць мы не збіраліся, мы збіралі інфармацыю», — заявіў ён у размове з украінскімі вайскоўцамі.

***

Ад пачатку ракетных абстрэлаў і дагэтуль вайсковае кіраўніцтва Украіны не паведамляе дакладных стратаў украінскай арміі, канцэнтруючыся на колькасці зьнішчанай расейскай тэхнікі і пацярпелых сярод цывільнага насельніцтва.

У Скадоўску Херсонскай вобласці ў выніку абстрэлу з гелікоптэраў загінулі тры ўкраінскія памежнікі, ёсць параненыя. Двое вайскоўцаў загінулі ў выніку абстрэлу вайсковага гарадка ў Браварах пад Кіевам. У Сумах тры вайскоўцы загінулі, ёсць параненыя.  У  Вугледары ў выніку абстрэлу мясцовай лякарні чатыры асобы загінулі і 10 атрымалі раненні. У выніку двух абстрэлаў горада Бравары, які лічыцца горадам-спадарожнікам украінскай сталіцы, шасцёра загінулі і 12 атрымалі раненні.

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава паведаміла пра гібель прынамсі трох непаўналетніх. У Адэскай вобласці ад абстрэлаў паселішча Ліпецкае загінулі 22 асобы – 11 мужчын і 11 жанчын. У Харкаўскай вобласці з прычыны абстрэлу загарэлася хата, загінула дзіця, ёсць параненыя.

***

Лідары G7 згодныя ўвесці «знішчальны» пакет санкцыяў супраць Расеі. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у Twitter пасля віртуальнай сустрэчы лідараў G7 24 лютага.

«Гэтай раніцай я правёў перамовы са сваімі калегамі па G7, каб абмеркаваць неапраўданую атаку прэзідэнта Пуціна на Украіну, і мы пагадзіліся ўвесці знішчальны пакет санкцыяў і іншых эканамічных захадаў, каб прыцягнуць Расею да адказнасці», – напісаў Байдэн на сваім акаўнце ў твітэры.

* * *

У Расеі не атрымалася здзейсніць бліц-крыг пры ўварванні ва Украіну. Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны ў Facebook.

Валерый Залужны

Шановні генерали, офіцери, сержанти і солдати! Дорогі бойові друзі!

Дякую кожному з вас, хто сьогодні в строю боронить нашу землю від російського окупанта. Спасибі вашим рідним за те, що чекають.

Дякую Українському Народу за довіру, допомогу, молитви.

Thanks to all our foreign partners. But now it is time to act, not to discuss.

Молимося за душі загиблих побратимів і швидке одужання поранених.

Боремося далі! Весь сектор безпеки і оборони дає гідну відсіч. Буде тяжко, але ми встоїмо. Бліцкригу у росіян не вийшло. Вмиються власною кров’ю!

За нами правда. З нами Бог. І Перемога буде за нами!

***

У Расеі ўвечары ў розных гарадах адбыліся антываенныя акцыі пратэсту.

У час антываенных мітынгаў у Расеі 24 лютага затрымалі больш за 650 чалавек — паведамляе «ОВД-Инфо»:

У Маскве — 290 затрыманых, 

У Санкт-Пецярбургу — 128 затрыманых,

У Екацярынбургу — 37 затрыманых.

***

20.55. Сітуацыя ў Кіеве застаецца цалкам кантраляванай. Паліцыянты супольна з вайскоўцамі Нацыянальнай гвардыі Украіны ўзмоцнена нясуць службу для гарантавання публічнай бяспекі і парадку.

«Таксама вартавыя парадку праводзяць з людзьмі тлумачальную працу па мерах асабістай бяспекі і паводзін у экстрэмальных сітуацыях», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

У Нацгвардыі заклікаюць не панікаваць і ўсяляк спрыяць праваахоўнікам у выкананні іх службовых абавязкаў.

***

Непадалёк ад Рэпак на Чарнігаўшчыне сёння разбілі калону расейскай арміі. Відэа разбітай калоны ад Міхаіла Жырохава апублікаваў у фэйсбуку прэс-сакратар СУС Арцём Шаўчэнка (на відэа нецэнзурная лексіка!).

20.40. Вечарам 24 лютага аэрапорт у Гастамелі пад Кіевам захапілі расейскія акупацыйныя войскі, паведаміў у каментары „Украінскай праўдзе” дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Ён расказаў, што ў выніку зацятых баёў украінскія вайскоўцы страцілі кантроль над гэтым аб’ектам. Раней сёння на гэтым аэрадроме высадзіўся расейскі дэсант.

Працягваюцца абстрэлы расейскімі войскамі ўздоўж усёй лініі сутыкнення ў Данецкай і Луганскай абласцях. Аднак спроба прарыву расейцаў у раёне Пішчавіка правалілася, паведамляе штаб аб’яднаных вызвольных сілаў.

Расейскія акупацыйныя войскі захапілі Чарнобыльскую атамную станцыю. Пра гэта ў Facebook напісала дарадца камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ Алена Шаўцова.

20.10. Агенцтва УНІАН паведаміла, што расейскія вайскоўцы захапілі Чарнобыльскую АЭС. Персанал знаходзіцца ў закладніках.

Інфармацыя афіцыйна не пацверджаная. Раней Уладзімір Зяленскі паведамляў пра баі ў раёне ЧАЭС.

***

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў грамадзян Расеі пратэставаць супраць захопніцкай вайны пуцінскага рэжыму і патрабаваць ад яго спынення агрэсіі.

***

19.20. Зборныя Польшчы, Швецыі і Чэхіі не паедуць у Расею на стыкавыя матчы ЧС-2022 праз сітуацыю ва Украіне

Тры футбольныя федэрацыі выпусцілі супольную заяву, заклікаўшы ФІФА і УЕФА выбраць іншае месца для правядзення матчаў.

«Улічваючы напружанае развіццё канфлікту паміж Расеяй і Украінай, футбольныя асацыяцыі Польшчы, Швецыі і Чэхіі выказваюць цвёрдую пазіцыю, у адпаведнасці з якой матчы плэй-оф кваліфікацыі ЧС-2022, запланаваныя на 24 і 29 сакавіка 2022 года, не павінны праходзіць у Расеі».

Матч Расія — Польшча запланаваны на 24 сакавіка ў Маскве. Яго пераможца згуляе з пераможцам гульні Швецыя — Чэхія.
***

Уладзімір Зяленскі: «Найбольш складаная сітуацыя склалася на поўдні краіны — у прыватнасці, у ваколіцах Херсона. Вораг спрабуе прайсці ў бок Мелітопаля»

Паводле ягоных звестак, на поўначы расейскія вайскоўцы прасоўваюцца ў Чарнігаўскую вобласць, але там ёсць каму іх стрымліваць. Надзейная абарона створана ў Жытомірскай вобласці.

Прэзідэнт Украіны прызнаў, што сярод украінскіх вайскоўцаў ёсць страты. У той жа час захопленыя расейскія салдаты, якім аказваюць дапамогу лекары — тым, хто здаўся ў палон.

Не Украіна абрала шлях вайны. Але Украіна прапануе вярнуцца да мірнага шляху, падкрэсліў Зяленскі.

18.50. Baza: На ўрадавыя сайты Расіі адбываецца магутная DDOS-атака.

Не адкрываюцца сайты Крамля, урада Расеі і Дзярждумы РФ.

Украінцы паведамляюць, што Расея захапіла два гарады на Херсоншчыне: Генічэск і Новая Кахоўка.

Украінцы апублікавалі справаздачу па стане на 15:00, згодна з якой Расея ўжо страціла 7 самалётаў, 4 верталёты, больш за 10 адзінак браняванай тэхнікі і каля 100 чалавек асабовага складу, але змагла захапіць Генічэск і Новую Кахоўку на Херсоншчыне.

Сітуацыю на Украіне ілюструе вось гэтая мапа, якая распаўсюджваецца ва ўкраінскіх медыя

Ёсць меркаванне, што пасля першай хвалі нападаў адбудзецца пераразмеркаванне сілаў, магчыма пачнуцца перамовы.

***

Фэйсбук заблакаваў афіцыйныя старонкі расейскіх агенцтва «РИА Новости» і тэлеканала «Звезда».

***

18.15. Карэспандэнт Сі-эн-эн Мэцью Чэнс паведаміў у эфіры тэлеканала, што аэрапорт «Антонаў» (таксама вядомы як вайсковы аэрапорт «Гастомель») знаходзіцца пад кантролем расейскага войска — пра гэта яму паведаміў камандзір групы вайскоўцаў, якія высадзіліся ў аэрапорце.

***

18.05. Украінскія вайскоўцы з дапамогай супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin знішчылі 15 расейскіх танкаў у Сумскай вобласці. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-служба Сухапутных войскаў Узброеных Сілаў Украіны.

Сухопутні війська ЗС України / Facebook

Мэр Кіева Віталь Клічко увёў у горадзе каменданцкую гадзіну.

«На сённяшні момант я хачу сказаць, што ўведзеная каменданцкая гадзіна і вы павінны ведаць, што ў начны час перамяшчэння па горадзе не будзе», — заявіў ён у эфіры «Украіна-24».

***

Латвія адклікала свайго амбасадара з Масквы для кансультацыі і заявіла, што спыніць выдачу візаў расейцам.

***

17.45. У Вугледары (Данецкая вобласьць) расейскія снарады трапілі ў мясцовы шпіталь, чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 10 паранена, у тым ліку шэсць медыкаў, паведамляе Интэрфакс-Украина з спасылкай на кіраўніка абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Паўла Кірыленку.

17.27. З тэрыторыі Беларусі ў зону ЧАЭС увайшлі акупацыйныя войскі Расеі, паведаміў у Telegram саветнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Герашчанка напісаў, што вайскоўцы Нацгвардыі, якія ахоўваюць сховішча радыеактыўных адходаў, аказваюць жорсткае супраціўленне.

„Калі ў выніку ўдараў артылерыі кафіраў будзе разбурана сховішча ядзерных адкідаў, то радыеактыўны пыл можа накрыць тэрыторыі Украіны, Беларусі і краін ЕЗ”, – падкрэсліў дарадца кіраўніка МУС.

* * *

Адэская абласная адміністрацыя паведамляе , што ў выніку абстрэлу вайсковай часткі ў вёсцы Ліпецкае загінулі 22 чалавекі (11 мужчын і 11 жанчын). З-пад завалаў выратавалі шэсць чалавек, іх даставілі ў бальніцу.

17.10. «Сітуацыя ў Сумскай вобласці складаная. Ідуць баі ў горадзе Ахтырка, горадзе Канатоп, быў бой каля горада Сумы, горад Глухаў прайшлі транзітам. Былі баі на трасе «Копці—Бачэўск». Сёння акупацыйныя войскі кантралююць трасу «Кіеў—Масква» ад мяжы з РФ і ў Чарнігаўскай вобласці, да Батурына дакладна».

Пра гэта ў відэазвароце заявіў старшыня Сумскай аблдзяржадміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.

Паводле інфармацыі Жывіцкага, складаная сітуацыя ў горадзе Белаполле, Бурынь і ў іншых населеных пунктах вобласці.

17.00. Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў замежных партнёраў разарваць дыпламатычныя дачыненні з Расеяй. Ён нагадаў ім, што сёння Кіеў, пасля ваеннага нападу Расеі на Украіну, спыніў усе дыпламатычныя дачыненні з дзяржавай-агрэсарам.

Дзмітрый Кулеба

***

Чэхія адклікае амбасадараў з Расеі і Беларусі і закрывае расейскія консульствы ў краіне — заявіў чэшскі прэм’ер-міністр.

***

16.30. З тэрыторыі Беларусі выпушчаны па ўкраінскай тэрыторыі чатыры балістычныя ракеты, паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны.

Міністр абароны Узброеных сілаў Украіны Аляксей Рэзнікаў: „Мы ўтрымалі лінію абароны на ўсходзе. Сёння дзясяткі, калі не соткі трунаў з ворагамі паедуць назад у Расею!”. Зварот Рэзнікава апублікаваны ў Facebook Мінабароны.

Аляксей Рэзнікаў

16.20. Расейскія ваенныя і тэхніка атакуюць пазіцыі ўкраінскіх ваенных на подступах да Старабельску Луганскай вобласці. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр ваеннага штаба ў Facebook. Ідзе бой, сітуацыя напружаная. Цягам бою знішчаны два расейскія танкі і адзін БТР.

***

У выніку ракетных удараў Расеі загінулі больш за 40 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны, некалькі дзясяткаў параненыя. Пра гэта паведаміў дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч на брыфінгу для СМІ

У Офісе прэзідэнта Украіны заяўляюць, што расейскае войска дакладна будзе працягваць бамбаваць ваенную інфраструктуру Украіны і аэрадромы. Баі ідуць практычна па ўсім перыметры межаў з Расейскай Федэрацыяй, паколькі расейскія войскі наступаюць на Украіну. Як перадае УНІАН, пра гэта дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк паведаміў на брыфінгу.

Таксама ён заявіў, што Расея сядзе за стол перамоў тады, калі яе прымусяць гэта зрабіць.
„Безумоўна, Расійская Федэрацыя зараз не ідзе ні на якія размовы і не будзе ісці. Яны прынялі для сябе фатальнае рашэнне і яны паспрабуюць імгненна дайграць гэтае рашэнне, пакуль іх не прымусяць панесці нейкую адказнасць і сесці за стол перамоваў”, – сказаў Падаляк.

Па апошніх паведамленнях украінскі СМІ, у Кіеўскай вобласці паміж сёламі Жукаўка і Трыполле ўпаў украінскі самалёт  Ан-26. Загінулі пяць чалавек. Міжнародны аэрапорт Львоў, нягледзячы на ​​распаўсюджаныя ў сацсетках фэйкі, нападу не падвяргаўся. Яго ўзмоцнена ахоўваюць ад прызямлення расейскіх самалётаў.

* * *

Як пакінуць Украіну без візы

​Усе памежныя пераходы Польшчы з Украінай адкрытыя.

— Адменены ўсе кавідныя абмежаванні для прыёму бежанцаў з Украіны

— беларусы, якія знаходзяцца ва Украіне, могуць падаць заяву аб прадастаўленні міжнароднай абароны на мяжы з Польшчай.

— У Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах разгорнутыя 8 пунктаў прыёму бежанцаў з Украіны.

— Для атрымання інфармацыі трэба на нумар: +48 47 721 75 75

15.45. Святлана Ціханоўская: На аснове паўнамоцтваў бяру на сябе адказнасць адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы

Ціханоўская заявіла, што будзе выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народу і гаранта правоў і свабодаў да новых выбараў. 

«Я ствараю пераходны кабінэт як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь», — заявіла Ціханоўская.
***

15.40. Галоўны будынак Паўночна-Крымскага каналу і Кахоўскую ГЭС на тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны захапілі расейскія акупанты. Пра гэта паведаміў гарадскі галава Таўрыйску Мікалай Рызак. Над будынкам агрэсары вывесілі расейскі сцяг.

***

МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ ПОЛЬШЧЫ ЗАЯВІЛА, ШТО НЕ ВЫКЛЮЧАНА ЗАКРЫЦЦЁ МЕЖАЎ ПОЛЬШЧЫ З РАСЕЯЙ І БЕЛАРУССЮ.

***

15.30. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заклікаў журналістаў пакінуць будынак Офіса прэзідэнта Украіны ў Кіеве — хоць да гэтага ўлады збіраліся там штогадзінна праводзіць брыфінгі аб сітуацыі.

Падаляк папрасіў іх раз’ехацца па рэдакцыях, бо «магчымая спроба дэсантавання дыверсантаў ва ўрадавым квартале з мэтай ліквідацыі кіраўніцтва дзяржавы».
***

У Абухаўскім раёне Кіеўскай вобласці ўпаў вайсковы самалёт Узброеных сіл Украіны. Загінулі 5 чалавек, паведамляе Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны.

15.00. Паводле ўкраінскіх памежнікаў, вайсковая тэхніка зайшла праз пункт пропуску «Вільча» (пункт на мяжы з Беларуссю). Украінскія памежнікі і вайскойцы вядуць бой.

Аддзел пагранічнай службы «Млачыўка» на Жытоміршчыне быў абстраляны з «Градаў», паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Украіны.

Таксама з’явілася відэа, як два дзясяткі верталётаў ляцяць над пасёлкам Гостамель пад Кіевам. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, гэтыя два дзясяткі верталётаў вылецелі з тэрыторыі Беларусі. Верагодна, іх мэта — высадка дэсанту.

***
Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый апублікавала фота наступстваў атакі на склад у Адэсе.

14.40. Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі Украіны паведамляе, што над элітным пасёлкам Межыгор’е на Кіеўшчыне збілі расійскі верталёт Ка-52.

14.25. Ахвярамі ракетнага ўдару па ваеннай частцы ў Падольску сталі 18 чалавек. Пра гэта паведаміла ў Facebook Адэская абласная дзяржаўная адміністрацыя. Раней паведамлялася пра пра 6 загінулых і 7 параненых, а таксама 19 прапаўшых бяз вестак.

Завалы працягваюць разбіраць. З-пад іх удалося дастаць 6 чалавек, адзін з іх памёр у шпіталі, паведамілі ў Адэскай адміністрацыі.

14.15. У Вярхоўную Раду Украіны ўнесены праект закона аб зацверджанні ўказа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага „Аб усеагульнай мабілізацыі”. Пра гэта паведаміла прэс-служба парламента ў Telegram.

14.10. Украінская пагранічная служба паведамляе, што расейскія войскі пайшлі на прарыў граніцы ў Кіеўскай вобласці.

Вайсковая тэхніка зайшла праз пункт пропуску «Вільча». Украінскія памежнікі і вайскойцы вядуць бой. 

Аддзел пагранічнай службы «Млачыўка» на Жытоміршчыне быў абстраляны з «Градаў».
14.00. У выніку атакі на вайсковую частку ў Адэскай вобласці загінулі 18 чалавек, паведамляе абласная адміністрацыя.

У Браварах — 6 загінулых, паведамляе кіраўнік мясцовай адміністрацыі.

13.50. Украінскія ваенныя поўнасцю вярнулі кантроль над гарадамі Шчасце Луганскай вобласці і Марыупаль Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр Генштабу УСУ ў Facebook. У Луганскай вобласці ўкраінскія ваенныя сілы збілі яшчэ адзін – ужо сёмы самалёт узброеных сілаў Расеі.

***

13.20. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што ўсе памежныя пункты на мяжы Украіны і Беларусі прыпынілі працу на нявызначаны тэрмін.

Мінабароны: Беларусь закрывае частку паветранай прасторы для палёта грамадзянскай авіяцыі

«Для бяспечнага выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, Генеральным штабам Узброеных сіл Беларусі прынята рашэнне аб закрыцці з 12:00 24 лютага часткі паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь для палётаў грамадзянскіх паветраных судоў па мяжы: дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь, Высокае, Баранавічы, Асіповічы, Крычаў, далей па паўднёвай частцы дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь да Высокага». 

Вышыня абмежавання ад 0 да 19 800 м.

***

13.00. 24 лютага на аб’язной дарозе Харкава знішчаны чатыры танкі расейскіх войскаў, паінфармаваў у Facebook Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны.

„Паводле аператыўнай інфармацыі Генеральнага штаба УСУ, на аб’язной дарозе Харкава спалены чатыры танкі расейскіх акупантаў. Таксама, па інфармацыі камандавання Аб’яднаных сілаў, сёння ў раёне Шчасця знішчаны каля 50 расейскіх акупантаў. Акрамя таго ў Краматорскім раёне знішчаны яшчэ адзін самалёт узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі. Гэта ўжо шосты”, – гаворыцца ў паведамленні.

***

12.43. Паводле папярэдняй інфармацыі, больш за 40 чалавек загінулі з украінскага боку, дзясяткі параненых.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу спікер трохбаковай кантактнай групы Аляксей Арэстовіч.

Інфармацыя па стане на 11:30 па менскім часе ад Генштаба Украіны:

«Групоўкі Узброеных сіл Украіны стойка абараняюць дзяржаву. У Чарнігаўскай вобласці ўдалося спыніць ворага.

Жорсткія баі ідуць у раёне Харкава і ў раёне правядзення аперацыі Аб’яднаных сіл, дзе праціўнік нясе страты.

Сілы нашых войскаў вярнулі пад поўны кантроль гарады Марыупаль і Шчасце. Знішчаныя не менш за 6 самалётаў, 2 верталёты і дзясяткі варожай бронетэхнікі.

Сітуацыя на Херсонскім кірунку складаная, але сілы абароны Украіны адбіваюць агрэсара».

Гарыць будынак пасьля бамбавання гораду Чугуеў ва ўсходняй Украіне

***

12.30. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна разарвала дыпламатычныя дачыненні з Расеяй. Дзеянні Расеі Зяленскі параўнаў з дзеяннямі Гітлера ў 1941 годзе.

Прэзідэнт Украіны заклікаў украінцаў падтрымаць вайскоўцаў і стаць донарамі крыві, журналістаў — выключыць распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, а ўсіх, хто мае баявы досвед, — далучыцца да абароны краіны. Усім будуць выдаваць зброю. 

Па словах Зяленскага, войскі Украіны вядуць цяжкія баі, вораг нясе вялікія страты.

***

11.50. Нацыянальная паліцыя Украіны паведамляе аб прарыве расейскіх войскаў углыб Чарнігаўскай і Харкаўскай вобласцяў. МУС Украіны паведамляе, што Расея атакуе межы амаль па ўсім перыметры з выкарыстаннем артылерыі і цяжкай тэхнікі. На відэа МНС Украіны кадры, як з акупаванага Крыму расейская вайсковая тэхніка пачала ўварванне ўглыб Украіны.

МУС Украіны паведамляе, што Расея спачатку абстрэльвае ўкраінскую тэрыторыю з артылерыйскіх сістэм, а потым адразу ўводзіць на ўкраінскую тэрыторыю вайсковую тэхніку. Гэта адбылося, у прыватнасьці, у памежных пунктах пропуску «Сенькаўка» (на мяжы з Расеяй і Беларуссю) і «Грамяч» (на мяжы з Расеяй), а таксама праз пункт «Бударкі» ў Харкаўскай вобласці і «Мілава» ў Луганскай вобласці (на мяжы з Расеяй).

***

11.20. МУС і Дзяржпагранслужба Украіны паведамляюць, што гэтым ранкам у выніку нападу Расеі загінулі тры памежнікі, сямёх ваенных і прынамсі двое грамадзянскіх. Паведамленні размешчаны ў Facebook ДПСУ і на сайце МУС. Паведамляецца, што ў раёне населеных пунктаў Копані і Іванава Херсонскай вобласці ідуць баі. У раёне Скадоўску памежную камендатуру абстрэльваюць з верталётаў.

***

Першы ўдар, які Расея нанесла па Украіне сёння ноччу, праваліўся. Пра гэта на брыфінгу ў Офісе прэзідэнта заявіў Аляксей Арэстовіч, які быў спікерам украінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе.

Аляксей Арэстовіч

„Асноўныя ўдары былі нанесены ў 5.00 па ваеннай інфраструктуры, аэрадромах, складах рэсурсаў і цэнтрах ваеннага ўпраўлення. Страты ёсць, але яны нязначныя і не знізілі абароназдольнасць Узброеных сілаў Украіны і іншых сілавых структураў” – сказаў Арэстовіч.

Ён паведаміў таксама, што атака ішла на аб’екты ў Іванава-Франкіўску, Чарнігаве, Харкаве, Кіеве, Адэсе, Хмяльніцкім, Нікалаеве, Херсоне, Краматорску. „Ці ёсць наземнае прасоўванне? Па папярэдніх звестках ёсць нязначнае ўкліньванне праціўніка, на адлегласці да 5 км. назіраецца на тэрыторыі Харкаўскай вобласці, Чарнігаўскай (бліжэй да Сумаў) і магчыма на Валынскім кірунку”.

***

11.03. Reuters: Каля Марыупаля гарыць вайсковая інфраструктура, таксама ў ваколіцах горада заўважаныя танкі.

***

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ №64/2022 „Пра ўводзіны ваеннага становішча ва Украіне”. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр Офісу прэзідэнта. Паводле ўказу, ваеннае становішча ўводзіцца з 5.30 24 лютага 2022 года тэрмінам на 30 сутак.

***

10:41. Украіна закрыла пункт пропуску «Вільча» на мяжы з Беларуссю

Пра гэта паведамляе Пагранічны камітэт Беларусі са спасылкай на украінскі бок. Памежны пераход «Вільча» (з беларускага боку Аляксандраўка). Пункт пропуска не будзе працаваць да 3 сакавіка. 

Пакуль працуюць пункты пропуска: 

— Макраны (Даманава)

— Камарын (Славуціч) 

— Новая Гута (Новыя Ярылавічы) 

— Весялоўка (Сенькоўка).

10:31. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з новым зваротам

Ён заклікаў жыхароў краіны не паддавацца паніцы і «рабіць усё, што трэба для падтрымкі Узброеных Сіл».

«Нам патрэбна ваша падтрымка, — сказаў Зяленскі, звяртаючыся да ўкраінцаў за мяжой. — Вы магутная сіла. Вы нам вельмі патрэбныя».

Таксама прэзідэнт Украіны таксама распавёў, што гаварыў з сусветнымі лідарамі, у тым ліку прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, і яны дамовіліся аб стварэнні «антыпуцінскай кааліцыі».

Са зваротамі да ўкраінцаў Зяленскі збіраецца выступаць штогадзіну, так як, падкрэсліў ён, у дадзены момант, калі распаўсюджваецца «шмат фэйкаў», вельмі важная інфармацыя з афіцыйных крыніц.

***

Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў у фэйсбуку, што цэнтральныя органы ўлады працягваюць працаваць у Кіеве.

Pravda Gerashchenko. У Конотопському районі під обстріл потрапив автомобіль у наслідок чого постраждала жінка з дитиною.

О 08.36 в Одеській області у місті Подільськ ВЧ 0173 бомбардування, 6- загиблих, 7 поранено, 19 безвісти зниклі.

О 08.38 у місті Маріуполь Донецької області унаслідок обстрілу одна людина загинула, двоє поранено.

У місті Кривий Ріг Дніпропетровська область три удари по складах 17 танкової БР, позиція бойового чергування 4608 Краснопілля, удар з БПЛА
Розбомбили міст через річку Інгулець.

10.20. Украіна папрасіла Турцыю закрыць пралівы Басфор і Дарданэлы для Расеі. Пра гэта паведаміла амбасада Украіны ў Анкары ў сваім Твітары.

Паводле інфармацыі ўкраінскага камандавання збітыя 5 самалётаў і верталёт расейцаў. Пра гэта паведамляе ўкраінскі Генштаб.


10:04

Людзі ратуюцца ад ракетных удараў у кіеўскім метро.

10:02. У Броварах пад Кіевам у выніку абстрэлаў загінуў адзін чалавек. Яшчэ шасцёра паранены, яны знаходзяцца ў бальніцы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву мэра горада Ігара Сапко.

09:59. У Кіеве ўтварыліся вялікія чэргі на запраўках

У крамах людзі купляюць з запасам ваду, крупы, алей і іншыя неабходныя прадукты. Людзей значна больш, чым звычайна ў гэты час, але ніякай панікі няма.

9:53. Дзяржаўная пагранічная служба Украіны: Наступу расейскіх войскаў праз дзяржаўную мяжу папярэднічае артылерыйскі агонь, пасля адбываецца перамяшчэнне вайсковай тэхнікі

Расійская вайсковая тэхніка, у тым ліку бронетэхніка, парушыла дзяржаўную мяжу ў Чарнігаўскай, Сумскай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. У прыватнасці, у Чарнігаўскай вобласці тэхніка праціўніка прайшла праз блок-пасты Сянькоўка (пункт пропуску на мяжы з Расіяй і Украінай) і Грамяч і на іншых напрамках.

Рух калон таксама адбываўся праз пункт пропуску «Бударка» ў Харкаўскай вобласці і ў напрамку пункта пропуску «Мілава» ў Луганскай вобласці.

Пад абстрэл трапіла большасць пагранічных падраздзяленняў і пагранічных нарадаў Луганскай, Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцей.

Паводле наяўнай інфармацыі, пацярпелі шэраг вайскоўцаў

09:45. «Сябры, за нас хвалюйцеся ўмеранна. Мы спускаемся ў бомбасховішча, у якім па волі лёсу знаходзіцца яшчэ і алкагольная крама, куды ўчора быў завоз: ). Калі хто ўмее, маліцеся за Украіну» — напісала ў фэйсбуку беларуска ў Кіеве,

09:44. Лукашэнка збірае нараду з вайскоўцамі. Сустрэча ў Палацы Незалежнасці пачнецца праз гадзіну.

09:38. Улады ЛНР заявілі аб узяцці горада Шчасце і Станіцы Луганскай, Украінскі бок пакуль не каментуе гэту інфармацыю.

Вярхоўная Рада Украіны ўвяла вайсковае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны.

Паведамляецца, што атакі ідуць таксама з тэрыторыі Беларусі.

А 5-ай гадзіне раніцы 24 лютага кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». Ён сказаў, што ў пляны Расеі не ўваходзіць акупацыя ўкраінскіх земляў і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласьці зброю і «ісьці дадому».

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie photo_2022-02-24_06-45-17-1024x649.jpg
Мапа ранішніх удараў па Украіне з боку Расеі.

Ужо паведамляецца пра выбухі ў Краматорску, Харкаве і Кіеве.

Перад гэтым Расея да 18 траўня закрыла паветраную прастору на мяжы з Украінай.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што толькі Расея вінаватая ў сьмерцях і руйнаваньнях на ўсходзе Ўкраіны.

ЗША і Нямеччына на паседжаньні Рады ААН заклікала Расею спыніць ваенную апэрацыю.

Прыкладна ў 5 раніцы сёньня адбылася тэлефонная размова Пуціна і Лукашэнкі, паведаміў ТГ-канал «Пул первого»:

«Пуцін праінфармаваў беларускага калегу аб сытуацыі на мяжы з Украінай і на Данбасе».

Украіна-расейская мяжа ў Гоптаўцы. Харкаўская вобласць.

Беларускія войскі падтрымліваюць наступ Расеі — Памежная служба Украіны

„Каля 5.00 дзяржаўная мяжа Украіны ў раёне з Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь была атакаваная расейскімі войскамі пры падтрымцы Беларусі”.

Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны, дадаўшы, што напады на памежныя падраздзяленні, патрулі і пункты пропуску вядуцца з ужываннем артылерыі, цяжкай тэхнікі і стралковай зброі.

[manual_related_posts]