Расея перакінула ў Беларусь каля пяці тысяч вайскоўцаў



Расея перакінула ў Беларусь каля пяці тысяч вайскоўцаў, балістычныя ракеты малой далёкасці, спецыяльныя сілы і супрацьпаветраныя батарэі.

Пра гэта на пасяджэнні Савета бяспекі ААН заявіла кіраўнік Місіі ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд. Паводле яе слоў, у ЗША ёсць таксама доказы таго, што да пачатку лютага Расея мае намер пашырыць сваю прысутнасць да больш чым 30 000 вайскоўцаў паблізу ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Нагадаем, Беларусь і Расея правядуць сумесныя вучэнні „Саюзная рашучасць-2022” з 10 па 20 лютага 2022 года на пяці палігонах і чатырох аэрадромах нашай краіны.

[manual_related_posts]