Расея працягне арандаваць у Беларусі вайсковыя базы



Расея працягне арандаваць у Беларусі дзве вайсковыя базы: радыёстанцыю „Вілейка” і вузел „Баранавічы” як часткі сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе. Указ пра гэта падпісаў Лукашэнка.

Пра тое, што вайсковыя базы пад Вілейкай і Баранавічамі будуць выкарыстоўвацца расейскімі вайскоўцамі, Беларусь і Расея дамовіліся ў 1995 годзе. На гэты конт былі падпісаныя міжурадавыя пагадненні тэрмінам на 25 гадоў — з магчымасцю падаўжэння па пісьмовай дамоўленасці бакоў. Тэрмін дзеяння пагадненняў скончыўся сёлета 7 чэрвеня.