Расея ўвяла санкцыі супраць амерыканскіх дыпламатаў



Улады Расеі забаранілі амерыканскім дыпламатам карыстацца дачай у Сярэбраным бары пад Масквой і складам у Маскве, паведамляецца ў рэлізе Міністэрства замежных спраў.

Крэмль запатрабаваў ад Белага дому да 1 верасня скараціць колькасць дыпламатаў, якія знаходзяцца ў Расеі. У паведамленні падкрэсліваецца, што санкцыі могуць быць пашыраныя. Гэта стала адказам на тое, што летась у канцы снежня амерыканскія ўлады абвясцілі персонай нон-грата 35 расейскіх дыпламатаў і зачынілі дзве дыпламатычныя дачы. Вашынгтон патлумачыў гэта меркаваным расейскім умяшальніцтвам у амерыканскія выбары і ціскам на амерыканскіх дыпламатаў.