“Рашэнні ў партыі павінны прымацца самым шырокім колам удзельнікаў”



“Рашэнні ў партыі павінны прымацца самым шырокім колам удзельнікаў”. Так лічыць новаабраны старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. На думку палітыка, асаблівую ўвагу трэба скіраваць на партыйцаў, якія збіраюць подпісы і стаяць у пікетах:

— Праблема кожнай партыі, любой арганізацыі і дэмакратычнай і асабліва недэмакратычнай, гэта тое, што звычайна існуе верыткальная іерархія. Падыход такі, што кіраўнік прымае нейкія рашэнні, гэтыя рашэнні даводзяцца, а простыя выканаўцы павінны гэтым кіравацца. Калі без іх прымаюцца рашэнні, дык і адносіны адпаведныя: а навошта мне гэта трэба? А калі чалавек удзельнічае ў працэсе прыняцця рашэнняў, дык ён лічыць гэта ўжо сваёй справай і з’яўляецца адказнасць за гэтае рашэнне. 

Васіль Палякоў з’яўляўся намеснікам старшыні партыі па рэгіянальнай палітыцы з 2012 году. Да яго лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі цягам 18 гадоў з’яўляўся Анатоль Лябедзька.

Поўную гутарку з Васілём Паляковым слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя