Раўкоў абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва з ваенным камандаваннем ААЭ



Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў 17 лютага ў межах 14-й міжнароднай абароннай выставы IDEX-2019 у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах сустрэўся з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны ААЭ Махамадам Ахмадам Аль-Бавардзі Аль-Фаласі і начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл ААЭ генерал-лейтэнантам Хамадам Мухамедам Тані Аль-Румейсі.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, бакі абмеркавалі „актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва”.

Беларуская дэлегацыя таксама азнаёмілася з перадавымі тэхналогіямі і найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, паказанымі на выставе, абмеркавала перспектывы развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва „з асобнымі кіраўнікамі іншых ваенных дэлегацый, кіраўніцтвам замежных абаронных прадпрыемстваў”.

Выстава праходзіць 17—21 лютага ў Абу-Дабі. Беларускую экспазіцыю складаюць інавацыйныя распрацоўкі ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі аператыўнага ўзроўню і зброяй у тактычным звяне, сродкаў агнявога паражэння, робататэхнікі паветранага базавання, аптычнага і оптыка-электроннага прыборабудавання, перадавыя распрацоўкі сістэм радыёлакацыі і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, у тым ліку з беспілотнымі лятальнымі апаратамі , а таксама сістэмы і сродкі сувязі, шматмэтавыя сродкі рухомасці, у тым ліку колавая і гусенічная лёгкабранаваная тэхніка.

belapan.by

[manual_related_posts]