Размова з Аленай Жываглот – лідаркай супольнасці «Сумленныя людзі»



Размова з Аленай Жываглот – лідаркай супольнасці «Сумленныя людзі».

РР: Зараз, на колькі я разумею, вы знаходзіце ў Вільні, у аператыўным штабе?

Алена Жываглот: Так. Шэсць структураў аператыўнага штабу Офіса Святланы Ціханоўскай знаходзяцца ў адной лакацыі ў Вільні. Сочым за тым, што адбываецца, каб дапамагаць беларусам унутры Беларусі.

РР: Відавочна ўжо, па апошніх навінах, што беларусы пачулі заклік аператыўнага штабу выйсці а 14-й гадзіне паводле менскага часу, сабрацца каля ўчасткаў. Якая да вас паступае інфармацыя?

Алена Жываглот: Усё так. Зразумела, што найбольшая актыўнасць у Менску. Астатнія гарады слабей за Менск. Мы бачым, што ўжо ёсць затрыманні на ўчастках. Пасля таго, як людзі зайшлі на ўчастак і зрабілі бюлетэнь несапраўдным і прагаласавалі. Міліцыя іх просіць выйсці. Сысці, не стаяць у чарзе. І далей мы будзем гаварыць пра тое, у якой кропцы мы збіраемся. Неўзабаве мы дадзім гэтую інфармацыю – у Менску і іншых гарадах.

РР: То бок, увесь далейшы дзень будзе каардынавацца. Так?

Алена Жываглот: На колькі гэта можна зараз назваць каардынацыяй. Яшчэ ёсць інтэрнэт, хоць са збоем, але ён ёсць. Таму важна было даць такую легальную, бяспечную форму, адзіную логіку. Беларусы выйшлі і зараз мы чуем запыт з Беларусі: а што рабіць далей? «Нас шмат, але як дзейнічаць?» І мы будзем адказваць на гэты запыт.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]