Reuters: Макей можа трапіць пад санкцыі Еўразвязу
Міністры замежных спраў Еўразвязу 18 кастрычніка абмяркоўвалі новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку да авіякампаній, каб спыніць тое, што, паводле Бруселю, з’яўляецца наўмыснай палітыкай Менску перапраўляць тысячы мігрантаў да мяжы ЕЗ.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, у прыватнасці адзначаючы:
«ЕЗ таксама рыхтуе новы пакет санкцый у дачыненні да асобаў з Беларусі, які можа ўключаць міністра замежных справаў за яго ролю ў кампаніі спрыяння нелегальнай міграцыі ў ЕЗ».
