“Рэжым Беларусі гатовы выкарыстоўваць крайнія метады для пагрозы”.



Рэжым Беларусі гатовы выкарыстоўваць крайнія метады для пагрозы”. Амбасадар ЗША Джулі Фішэр пракаментавала сітуацыю вакол страляніны на Якубоўскага.

Фішэр асудзіла гвалт і выказала спачуванні. Яна таксама адзначыла, што публікацыі ў інтэрнэце не даюць поўную карціну таго, што адбылося.

„Гэты інцыдэнт, відаць, з’яўляецца дадатковым доказам пастаяннай гатоўнасці рэжыму выкарыстоўваць крайнія метады для пагрозы меркаваным палітычным апанентам — на жаль, сталая заканамернасць у Беларусі”, — заявіла прадстаўніца ЗША.

Фішэр звярнула ўвагу на тое, што відэа страляніны паставілі на рэкламу.

Як заявіла амбасадарка, на дадзены момант амерыканскі бок не можа пацвердзіць тое, што Андрэй Зэльцэр быў грамадзянінам ЗША.

Паводле Андрэй Зэльцэр Эўрарадыё