Рэжым рыхтуецца да стэрыльнага рэферэндуму
Мясцовай вертыкалі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці „правільнае інфармаванне” грамадскасці пра чакаемыя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, а таксама арганізаваць шырокае абмеркаванне.
Праект новай рэдакцыі галоўнага закона краіны павінен з’явіцца ў публічнай прасторы да 7-га лістапада.
“Рэжым яшчэ злетку рыхтуецца да стэрыльнага рэферэндуму”, – гаворыць старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова:
– У сувязі з быццам бы маючым адбыцца канстытуцыйным рэферэндумам, і зачышчаецца грамадзянская супольнасць, каб не маглі выстаўляцца наглядальнікі і людзі ў выбарчыя камісіі ад недзяржаўнага сектара. Я лічу гэта заведама відавочнай прафанацыяй. Таму да гэтага часу ідзе такі прэсінг на грамадства для таго, каб ніхто не адважваўся неяк умешвацца ў гэты працэс.
Правядзенне канстытуцыйнага рэферэндума плануецца не пазней за люты, прынамсі такія тэрміны агучыў сам Лукашэнка, але шэраг экспертаў не выключае таго, што магчымы перанос кампаніі.
Беларускае Радыё Рацыя
