РФ сочаць за абарончымі пазіцыямі ўкраінцаў з тэрыторыі Беларусі
У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны заявілі, што расейскія войскі з беларускай тэрыторыі сочаць пры дапамозе беспілотнікаў за абароннымі пазіцыямі ўкраінскай арміі.

„Сапраўды дастаткова часта фіксуем працу беспілотных апаратаў, у тым ліку на ўчастку мяжы з Беларуссю, якія, хутчэй за ўсё, адсочваюць сілы абароны Украіны”, — сказаў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
Позна ўвечары 31 траўня ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны заявілі, што ў памежных з Беларуссю раёнах Украіны ваенная сітуацыя не змянілася і выведка не фіксуе фармавання наступальных груповак.
„Асноўныя высілкі Узброеных сіл Беларусі канцэнтруюцца на ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы. Адзначаецца зняцце з захавання танкаў і баявых машын пяхоты. Не выключаецца іх далейшая перадача Узброеным сілам Расейскай Федэрацыі для кампенсацыі стратаў”, — сказалі ў Генеральным штабе Узброеных сіл Украіны.
[manual_related_posts]