«Roshen» спыніў дзейнасць сваёй фабрыкі ў Расеі



Карпарацыя «Roshen» прыняла рашэнне спыніць вытворчую дзейнасць Ліпецкай кандытарскай фабрыкі (РФ), гаворыцца ў заяве кампаніі.

kvr_000790_00086_1_t218_165750

«Карпарацыя Roshen спыняе вытворчую дзейнасць Ліпецкай кандытарскай фабрыкі. Такое рашэнне было прынята па эканамічных і палітычных прычынах. Поўнае спыненне вытворчасці і кансервацыя вытворчых і інфраструктурных аб’ектаў запланаваныя на красавік 2017 года”, —паведаміла карпарацыя ў пятніцу, 20 студзеня.

Як адзначаецца, арышт маёмасці Ліпецкай фабрыкі, накладзены Следчымі камітэтам Расейскай Федэрацыі ў межах узбуджанай крымінальнай вытворчасці, зрабіў продаж фабрыкі немагчымай.

«Пачынаючы з 2013 года, вытворчасць прадукцыі на Ліпецкай кандытарскай фабрыцы скарацілася ў тры разы. Прычынай гэтага стала і рэзкае зніжэнне асартыменту пасля неабгрунтаванай забароны Расспажыўнаглядам ў 2013 годзе імпарту ўкраінскай прадукцыі Roshen на тэрыторыю РФ, і актыўная дыскрэдытацыя дзейнасці фабрыкі ў расейскіх і ўкраінскіх СМІ, ды ціск органаў улады ў шэрагу рэгіёнаў на гандлёвыя арганізацыі з-за продажу прадукцыі Ліпецкай кандытарскай фабрыкі, і зніжэнне агульнага ўзроўню пакупніцкай здольнасці насельніцтва», — сказана ў заяве.

Па звестках карпарацыі, у сувязі са спадам вытворчасці на ліпецкай фабрыцы пастаянна адбывалася масавае скарачэнне штата.

Работнікі, якія на дадзены момант працуюць на фабрыцы, ў колькасці каля 700 чал., ўжо апавешчаныя пра спыненне дзейнасці прадпрыемства.

Неабходнае апавяшчэнне пра масавае скарачэнне будзе пададзена ў Ліпецкі цэнтр занятасці ў бліжэйшы час.

interfax.com.ua