Рух Салідарнасці „Разам”: Агрэсар не можа быць пасярэднікам



Рух Салідарнасці „Разам” апублікаваў заяву, у якой выказвае абурэнне прапановай магчымага пасярэдніцтва Пуціна ва ўрэгуляванні „палітычнага крызіса” ў Беларусі.

                                                                  Заява

                              АГРЭСАР НЕ МОЖА БЫЦЬ ПАСЯРЭДНІКАМ!

Рух Салідарнасці „Разам” з абурэннем успрымае прапанову аб магчымым пасярэдніцтве У. Пуціна ва ўрэгуляванні „палітычнага крызіса” ў Беларусі.

Рух Салідарнасці „Разам” лічыць, што па заканчэнні выбарчага фарсу пачалася жорсткая барацьба паміж беларускім народам і прарасейскім незаконным і нелегітымным рэжымам улады А. Лукашэнкі.

Каб не сістэмная падтрымка Крамля і асабістае ўмяшальніцтва У. Пуціна, то А. Лукашэнка ўжо б даўно сыйшоў.

Рабіць зацікаўлены бок пасярэднікам – гэта больш, чым памылка. Гэта – чарговая спроба захаваць у Беларусі беззаконне, бяспраўе і прамаскоўскую карную сістэму ўлады.

Заклікаем беларускі народ працягваць акцыі грамадскага непадпарадкавання. Заклікаем да разумення, што Расея – краіна-агрэсар, якая можа прынесці беларусам толькі вайну і галечу. Не толькі не забывацца на запавет Кастуся Каліноўскага: «Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе». Але і зразумець, што зараз прыйшоў час для здзяйснення запавета Нацыянальнага героя.

Беларусь – перадусім!

Саюз з Расеяй – вайна і галеча!

Жыве Беларусь!

Беларускае Радыё Рацыя