Рух салідарнасці «Разам» лічыць смерць Віталя Шышова палітычным забойствам
Рух салідарнасці «Разам» лічыць трагічную смерць прадстаўніка Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова палітычным забойствам. Таксама Рух «Разам» заявіў на прэс-канфэрэнцыі пра спробу прадстаўнікоў прарасейскіх сілаў ва Ўкраіне дыскрэдытаваць гэтую арганізацыю, а таксама пра правакаванне канфліктаў з боку Беларускага дому ва Ўкраіне. «Забойства Віталя Шышова — палітычнае, і зяўляецца часткай гібрыднай вайны, накіраванай і супраць Беларусі, і супраць Украіны. І ўкраінскай ўладзе абсалютна неабходна на фоне гэтай трагедыі распрацаваць стратэгію адносна Беларусі», — заявіў сустаршыня арганізацыі Вячаслаў Сіўчык 5 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
Беларускае Радыё Рацыя
