Рух „За Свабоду” на тры месяцы вырашыў адмовіцца ад офіса ў Менску



Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне „Рух ” За Свабоду” на тры месяцы вырашыла адмовіцца ад цэнтральнага офіса ў Менску, паведаміў БелаПАН старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч.

„Мы вырашылі адмовіцца ад старога офіса на праспекце Незалежнасці як мінімум на тры летнія месяцы. Будзем шукаць іншае памяшканне, верагодна, з меншай арэнднай платай і плошчай. Спадзяюся, што фінансавыя цяжкасці ў арганізацыі часовыя”, — сказаў ён.

„У краіне эканамічны крызіс, гэта адбіваецца і на магчымасцях падтрымкі з боку нашых актывістаў і прыхільнікаў. Яны таксама маюць праблемы з працай з-за сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці або невялікую аплату сваёй працы”, — адзначыў палітык.

Губарэвіч падкрэсліў, што дзейнасць арганізацыі будзе працягвацца. У прыватнасці, 17 чэрвеня адбудзецца ўручэнне прэміі імя Васіля Быкава „За свабоду думкі”, таксама летам пройдуць навучальныя семінары для моладзі.

Акрамя таго, паведаміў суразмоўца, рух мае намер змяніць юрыдычны адрас арганізацыі з гарадзенскага на менскі. Арэнда памяшкання пад яго, адзначыў ён, будзе ў пяць разоў таннейшай.

Праблемы з арэндай памяшкання для цэнтральнага офіса ўзнклі і ў Партыі БНФ, якая закрыла яго для правядзення грамадскіх мерапрыемстваў на тыдзень з-за адключэння электраэнергіі з прычыны запазычанасці па арэндзе.

belapan.by