Рух „За Свабоду”: Прысуд Золатавай – ціск на незалежныя СМІ



Рух «За Свабоду» заяўляе пра ціск на незалежныя СМІ

Сёння суд Заводскага раёна Менска абвясціў прысуд па «справе БЕЛТА». Суд прызнаў Марыну Золатаву вінаватай ў бяздзейнасці службовай асобы і прысудзіў да штрафу ў памеры трыста базавых велічыняў (7650 рублёў).

Справа складалася з 58 тамоў, але суд паказаў, што яна шытая белымі ніткамі і рассыпалася пад час працэсу. Асабліва непераканаўча выглядала абвінавачванне Золатавай у бяздзеянні службовай асобы, хаця перад усім за адсутнасць абароны інфармацыі адказнасць мусіць несці кіраўніцтва БелТА.

Рух «За Свабоду» лічыць, што адзіным лагічным і законным рашэннем было б апраўдальнае, тым не менш, улады пайшлі на абвастрэнне сітуацыі. Мы лічым падобныя дзеянні спробай ціску на галоўнага рэдактара самага буйнога партала Беларусі Tut.by і незалежныя СМІ.

Рух «За Свабоду» выказвае салідарнасць з Марынай Золатавай, медыямі і занепакоенасць станам свабоды слова ў Беларусі.

Паводле прэс-рэлізу

Фота: Tut.by

[manual_related_posts]