Сяргей Румас сустрэўся з паслом РФ Аляксандрам Сурыкавым



23 жніўня адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Сяргея Румаса з паслом Расейскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым.

„Абмеркаваныя актуальныя пытанні беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў розных сферах”, — паведаміла прэс-служба ўрада без удакладнення падрабязнасцяў.

Сустрэча адбылася пасля перамоў кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якія прайшлі напярэдадні ў Сочы.

Пасол Расеі ў Беларусі 77-гадовы Аляксандр Сурыкаў працуе на гэтай пасадзе 12 гадоў. Чуткі пра яго хуткую адстаўку СМІ распаўсюдзілі ў чэрвені-ліпені. Паведамлялася, што галоўным кандыдатам на пасаду пасла быў губернатар Краснадарскага краю РФ экс-міністр сельскай гаспадаркі Аляксандр Ткачоў, але яго кандыдатуру не ўзгадніў Менск.

У канцы чэрвеня ў СМІ трапіла інфармацыя, што магчымае прызначэнне паслом у Беларусі 49-гадовага Міхаіла Бабіча. На пасадзе паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе ён працуе з 15 снежня 2011 года.

23 ліпеня камітэт па міжнародных справах Савета Федэрацыі пасля кансультацый аднагалосна ўхваліў кандыдатуру Бабіча на пасаду пасла Расеі ў Беларусі.

belapan.by

[manual_related_posts]