Румас: Праграма ўрада будзе ўнесеная ў парламент на працягу аднаго-двух тыдняў



Праграма ўрада будзе ўнесеная ў парламент на працягу аднаго-двух тыдняў, паведаміў 5 кастрычніка журналістам прэм’ер-міністр Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, на падрыхтоўку праграмы ўплывалі як унутраныя, так і знешнія фактары.

Свае эканамічныя погляды Румас лічыць адпаведнымі „агульнапрынятым рынкавым”.

Разам з тым, адзначыў ён, цяпер урад рэалізуе праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця, прынятую ў 2016 годзе і разлічаную да 2020 года. „Лічу, у гэтай праграме закладзеныя досыць прагрэсіўныя палажэнні, якія дазваляюць Беларусі развівацца тэмпамі вышэйшымі, чым сярэднесусветныя. Хоць аналіз праграмы паказвае, што найбольш прагрэсіўныя яе палажэнні прабуксоўваюць”, — сказаў ён.

Цяпер, лічыць Румас, неабходна разабрацца ў прычынах, чаму некаторыя мерапрыемствы, прадугледжаныя праграмай, не рэалізуюцца.

belapan.by

Фота БЕЛТА