Румынія выказала пратэст супраць падвоеных стандартаў у Еўразвязе



Міністр сельскай гаспадаркі краіны Пэтрэ Дая, звяртаючыся да ўладаў Еўразвязу, паведаміў пра даследванні, з якіх вынікае, што ўсходнееўрапейскія краіны атрымоўваюць менш якасную ежу, чым краіны Заходняй Еўропы.

Даследванні паказалі, што 9 з 29 прадуктаў адной і той жа маркі, адрозніваліся па сваім складзе ў Бельгіі, Галандыі і Нямеччыне з аднаго боку, і ў Румыніі з другога.

Напрыклад, у Румыніі прадаюцца рыба, свініна з іншай каларыйнасцю і дабаўкамі, чым у краінах Заходняй Еўропы.

Раней на такія падвоеныя стандарты звярнулі ўвагу іншыя краіны ўсходнееўрапейскага рэгіёну — Польшча, Славаччына, Вугоршчына і Балгарыя.

Тэму заніжэння якасці прадуктаў, што ідуць на ўсходнееўрапейскі рынак, падчас візіту ў Брусель узняў і славацкі прэм’ер Роберт Фіца.

Канцэрны ў апраўданне кажуць, што склад прадукту можна знайсці на цэтліках, а заніжэнне якасці прадукцыі не азначае шкоды такой ежы для людзей.