Рыгор Кастусёў: Парламенцкія выбары амаль абвешчаны, няма часу на раскачку



І ўлады, і апазіцыя рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў, да якіх, лічачы па ранейшых заявах Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай, застаецца пракладна паўгода. Хаця Палата прадстаўнікоў па законе павінна была б абірацца ўвосень 2020 года. Таксама не за гарамі і прэзідэнцкія выбары.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, парламенцкія выбары амаль абвешчаны. Таму часу на раскачку няма.

– Партыя БНФ актыўна працуе ў межах кампаніі «Права выбару» па падрыхтоўцы да назірання. Вызначаны, разам з іншымі партыйнымі структурамі, 18 акругаў. Зараз ідзе размова пра тое, каб пашырыць колькасць гэтых акругаў для татальнага назірання – і для датэрміновага галасавання, і галасавання ў асноўны дзень выбараў.

Як толькі будзе абвешчана дата выбараў, Партыя БНФ правядзе спачатку Сойм, а потым з’езд. На ім будуць вылучаныя кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў, – сказаў Рыгор Кастусёў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]