Рымашэўскі: Еўразвяз адкрые свае межы для Беларусі ў апошнюю чаргу



Палітыка ўладаў Беларусі ў змаганні з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі, замоўчванне фактаў і падача сумніўнай статыстыкі могуць прывесці да таго, што Еўразвяз адкрые свае межы для Беларусі ў апошнюю чаргу. Такога меркавання прытрымліваецца сустаршыня аргакамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі.

– Даверу да дзяржаўнай статыстыкі ніякага няма. Таксама спроба схаваць інфармацыю. Таму межы з Беларуссю будуць адчыненыя як з самай апошняй краінай. Я ў гэтым перакананы. І міжнародныя партнёры пра гэта таксама кажуць. Яны да гэтага схіляюцца. Я думаю, што нават калі Еўразвяз адчыніць межы для іншых краінаў, Беларусь будзе ў спісах апошніх краін. І, на жаль, гэтаму не спрыяе развіццё эканамічных і палітычных стасункаў.

Нагадаю, раней Еўракамісія рэкамендавала краінам Еўразвяза захаваць унутраныя межы закрытымі да 15 чэрвеня. У сваю чаргу Латвія, Літва і Эстонія з 15 траўня адкрылі унутраныя межы, абмежаванні на знешніх межах з Беларуссю і Расеяй застануцца найменьш да чэрвеня.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]