Рышард Чарнэцкі: Ад беларускага боку чакаем рэальных крокаў



Вызваленне Лукашэнкам 6-ці апазіцыйных палітыкаў у жніўні і яго роля ў арганізацыі мірных перамоваў па ўкраінскім канфлікце сталі рухавіком для перамоваў аб адмене санкцый у дачыненні да Беларусі. У Бруселі лічаць, што Беларусь, найбліжэйшы саюзнік Расеі, паварочваецца да Еўропы, ды што Расея не будзе адзінай крыніцай фінансавання для Беларусі.

Кажа сустаршыня Еўрапейскага парламента ад кансерватараў Рышард Чарнэцкі:

– Еўрапейcкі звяз імкнецца, каб Брусель не піхаў Беларуь у кіпцюры Расеі. Таму існуе тэндэнцыя, каб на некаторыя факты глядзець скрозь пальцы. Тым не менш, калі гэта мае быць доўгатэрміновае паразуменне, беларускім бокам мусяць быць зробленыя рэальныя крокі. Канкрэтныя змены, а не толькі гаворка аб іх. Еўразвяз павінен умешвацца, а не даваць неабмежаваны, доўгатэрміновы крэдыт даверу Лукашэнку. Гэта была б памылка.

Магчыма, санкцыі, тэрмін якіх сканчаецца 31-га кастрычніка, будуць афіцыйна працягнутыя, але іх дзейнасць будзе прыпыненая на год. Нявыключана, што канчатковае рашэнне будзе прынятае ўжо на наступным тыдні.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

  • http://facebook.com/profile.php?id=100001204968126 Владислав Новожилов

    Чета ржу)))

Комментарии для сайта Cackle