Сайт WikiLeaks схаваў кампрамат на Крэмль



У 2016 годзе WikiLeaks схаваў кампрамат на Расею. Сайт не апублікаваў дадзеныя пра расейскае ваеннае і разведвальнае ўмяшанне ва Украіну.

У 2016 годзе заснавальнік сайта WikiLeaks Джуліян Асанж адмовіўся апублікаваць не менш за 68 гігабайт дадзеных, якія паступілі ад крыніцы з МУС Расеі. Пра гэта піша “Foreign policy”.

Як піша выданне, у 2014 годзе ВВС і іншыя інфармагенцтвы паведамлялі пра дадзеныя, у якіх была інфармацыя аб расейскім ваенным і разведвальным умяшанні ва Украіну.

Аднак інфармацыя, атрыманая Wikileaks у 2016 годзе, утрымлівала ў два разы больш дадзеных, але Асанж адмовіўся яе публікаваць.

Гэтая інфармацыя ўсё ж была апрылюдненая і  апублікаваная на іншых рэсурсах, але засталася амаль без увагі.

novychas.by паводле korrespondent.net