Затрыманы блогер Раман Пратасевіч (абноўлена)



Інфармацыю пра затрыманне Рамана Пратасевіча пацвердзілі ў телеграм-канале Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Нагадаем, што ў канцы лістапада мінулага года Рамана Пратасевіча і Сцяпана Пуцілу КДБ Беларусі ўнёс у пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

* * * 

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся борт Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны-Вільня. Пілоты падалі паведамленне пра мінаванне. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася, паведамілі выданню „Наша Нiва” ў прэс-службе аэрапорта. 

Фота: twitter.com/pr0tez

На борце рэйса Ryanair Афіны—Вільня, пасаджанага ў Менску, знаходзіўся блогер Раман Пратасевіч, ён затрыманы.

 

* * * 

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» сеў борт Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны-Вільня, паведамілі журналістам Onliner ў прэс-службе аэрапорта.

Пілоты падалі паведамленне пра мінаванне. Зараз там працуюць сапёры, праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы. Пасажыры праходзяць паўторны дагляд.

Чытачы дасылаюць фатаграфіі спецтэхнікі, якая рухаецца да Нацыянальнага аэрапорта „Мінск”. Бачныя каля дзясятка пажарных машын і хуткая дапамога.

Фота і відэа: Onliner