Саміт Еўразвязу адтэрмінаваў выкананне прысуду Уладзіміру Някляеву?



Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу паэта і палітыка Уладзіміра Някляев на адміністрацыйнае пакаранне. Някляева пакаралі за нібыта заклікі ў падтрымку “Марша абураных беларусаў” 21 кастрычніка на тэлеканале “Белсат”. Маўляў, “калі ёсць воля бараніць свае правы, дык трэба выходзіць і бараніць.”  

Сваё знаходжанне на волі паэт тлумачыць адбыццём саміта Еўразвязу, калі садзіць сусветнага вядомага паэта было б “непрыстойна”.

Дагэтуль заявы ў падтрымку Уладзіміра Някляева прынялі ПЭН-цэнтр, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, незалежныя юрысты і праваабаронцы.  

Больш падрабязна:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара