Саміт “Усходняга партнёрства” пройдзе без удзелу Беларусі
Саміт “Усходняга партнёрства” пройдзе ў Бруселі 15 снежня без удзелу Беларусі. Карэспандэнт „Радыё Свабода” ў Бруселі Рыкард Юзвяк паведаміў, што Беларусь на саміце будзе прадстаўленая пустым крэслам з афіцыйным сцягам Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі наведаюць Брусель за некалькі дзён да правядзення саміту.
Раней прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў прапаноўвалі запрасіць іх на саміт замест дэлегацыі афіцыйнага Менску, які летам прыпыніў сваё сяброўства ў праграме Еўразвязу для шэрагу постсавецкіх краін “Усходняе партнёрства”.
Фота: eadaily.com
