Санкцыі знятыя – ці заслужана?



Знятыя санкцыі з былога рэктара Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Мечыслава Чысноўскага і былога старшыні берасцейскай абласной выбарчай камісіі Аляксандра Каляды. Гэта вынікае з новага спісу „неўязных“, які агучылі ў Еўразвязе.

Старшыня Свабоднага прафсаюзу беларускага і былы выкладнік Валянцін Лазарэнкаў не пагаджаецца з такім рашэннем. На ягоную думку, нельга выключаць з „чорнага спісу“ тых, парушае правы чалавека і міжнародныя стандарты, і ў гэтых выпадках трэба прыслухоўвацца да грамадскай думкі і тых арганізацый, якія фіксуюць гэтыя парушэнні:

– Я лічу, што тыя, хто трапіў у спісы павінны пастаянна кантралявацца грамадскай думкай, грамадскімі структурамі і канкрэтна тымі людзьмі, якія так ці інакш фіксавалі дакументы грубых парушэнняў.

З новага спісу неўязных у Еўрапейскі Звяз агулам выключаны 24 асобы і сем кампаній. Паводле еўрапейскага боку, няма падставаў для далейшага знаходжання гэтых фізічных ды юрыдычных асобаў у санкцыйным спісе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота news.sevas.com