Саўчанка паабяцала пачаць чарговую галадоўку
У Расеі паставілі чарговую ўмову выдачы Саўчанкі Кіеву. Расейская Федэральная служба выканання пакаранняў заявіла, што пагодзіцца накіраваць у суд дакументы на выдачу Кіеву грамадзянкі Украіны Надзеі Саўчанкі толькі ў выпадку, калі ўкраінскі бок гарантуе выкананне прысуду, паведамляе bbc.com.
Раней адвакаты Саўчанкі заявілі, што яна запоўніла ўсе паперы, неабходныя для яе перадачы Украіне. Дакументы адрасаваныя кіраўніцтву Федэральнай службы выканання пакаранняў. У дакументах лётчыца адмовілася прызнаць віну, аднак пагадзілася выплаціць прысуджаны ёй судом штраф у 30 тысяч рублёў.
Сама Надзея Саўчанка прыстрашыла пачаць чарговую галадоўку ў выпадку, калі працэс яе выдачы ўкраінскаму боку зацягнецца. Крэмль раней адзінымі ўмовамі выдачы Саўчанкі называў выкананне расейскага заканадаўства.
Фота Reuters
