Саўмін размеркаваў адказных па накірунках міжнароднага супрацоўніцтва



Савет Міністраў зацвердзіў старшынь і намеснікаў старшынь беларускіх частак камісій, камітэтаў, саветаў, створаных у рамках міжнародных дагавораў урада Беларусі з урадамі замежных дзяржаў, камісій па развіцці супрацоўніцтва з дзяржавамі – ўдзельніцамі СНД.

Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 26 ад 13 студзеня 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Так, беларускую частку міжурадавых камісій з Венесуэлай, В’етнамам і Эквадорам узначаліць віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы зацверджаны старшынёй ад Беларусі сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве і сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Старшынёй сумеснай беларуска-балівійскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве будзе кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман, беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве – намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў.

belta.by