Севярынец: У любы момант Лукашэнка можа здаць Беларусь



У Сочы пачаліся чарговыя перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзімра Пуціна.

Яны будуць працяглымі, трохдзённымі і могуць стаць вельмі вызначальнымі і небяспечнымі для суверэнітэту Беларусі, – лічыць сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севряынец:

– У любы момант Лукашэнка можа здаць Беларусь. І Расеі тут патрэбны, насамрэч, не „данецкі сцэнар”. Яны разлічваюць на „беларускі сцэнар”, калі яны ставяць на калені Лукашэнку, а разам з ім і Беларускую дзяржаву. І я думаю, працаваць яны будуць якраз у гэтым кірунку. Можа будуць абяцаць нешта асабіста яму, можа будуць ціснуць асабіста на яго. За 25 гадоў Лукашэнкі ва ўладазе, на жаль, быў збудаваны такі рэжым, які шмат у чым завязаны на Лукашэнку асабіста.

Таму ціск на яго з боку кіраўніцтва Расеі ідзе велізарны. І добрага ад гэтай сустрэчы чакаць не прыходзіцца. Канешне, мы спадзяемся, што незалежнасць Беларусі, хай сабе і ў той абмежаванай форме, якая ёсць цяпер, будзе захаваная. Але трэба быць гатовым гэтую незалежнасць абараняць, калі раптам Расея пяройдзе да рашучых дзеянняў, – кажа Павел Севряынец.

Беларускае Радыё Рацыя