Сфармаваныя Менская гарадская і раённыя камісіі па правядзенні рэферэндуму



На сумесным паседжанні Менгарвыканкаму і Менгарсавету сфармаваныя гарадская і раённыя камісіі па правядзенні Канстытуцыйнага рэферэндуму. Аднак прадстаўнікоў апазіцыі зноў па надуманых прычынах адсейвалі.

Па словах старшыні Беларускай партыі „Зялёныя” Змітра Кучука, які прысутнічаў на паседжанні, сваіх прадстаўнікоў вылучылі, акрамя „Зялёных”, таксама Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і партыя левых „Справядлівы свет”.

-Ніводзін з гэтых прадстаўнікоў не быў уключаны ў камісю па выбарах і правядзенні рэферэндума. Можна сказаць, што камісіі будуць працаваць, як працавалі раней, па старой сістэме, як гэта адбывалася цягам 26 гадоў. Нічога, на жаль, не мяняецца. З улікам нават фармавання новай выбарчай камісіі, усе галасуюць без дыскусій, без абмеркаванняў.

Па словах Змітра Кучука, у такой сітуацыі наўрад ці мэтазгодна абскарджваць гэтае рашэнне. Таму што вынікі такіх абскарджванняў загадзя вядомыя.

Беларускае Радыё Рацыя 

[manual_related_posts]