Шайгу расказаў пра другі сумесны цэнтр ваеннай падрыхтоўкі ў Беларусі
20 гадоў таму
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу падвёў вынікі расейска-беларускіх вучэнняў “Захад-2021”, а таксама расказаў пра другі вучэбна-баявы цэнтр для падрыхтоўкі спецыялістаў Ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, цяпер у Беларусі ствараюцца два такія цэнтры, хоць раней Міністэрства абароны Беларусі казала, што адзін цэнтр будзе на нашай тэрыторыі, яшчэ два – на тэрыторыі Расеі.
Таксама Шайгу распавёў, што да вучэнняў “Захад-2021” прыцягваліся каля 200 тысяч чалавек, у тым ліку 2 тысячы вайскоўцаў ад дзяржаў АДКБ, ШОС і іншых краін. Паводле міністра, агульная колькасць удзельнікаў не супярэчыла Венскаму дакументу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ria.ru
