Шэсць намеснікаў міністраў вызваленыя ад пасад



Адпаведная пастанова (№ 656 ад 28 жніўня 2017 года) прынятая Саветам міністраў Беларусі, паведамляе прэс-служба ўрада.

Так, у сувязі са скарачэннем штату работнікаў Наталля Жамойціна вызваленая ад пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый, а Аляксандр Шастакоў — ад пасады намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва.

Ірына Наркевіч вызваленая ад пасады намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю „ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка”.

Уладзімір Рабаволаў больш не з’яўляецца намеснікам міністра інфармацыі ў сувязі з пераводам на іншую пасаду.

На іншую пасаду з пасады намесніка міністра культуры пераведзены Васіль Чэрнік.

Валерый Шаўчук вызвалены ад пасады намесніка міністра аховы здароўя — дырэктара дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці ў сувязі з выхадам у адстаўку.

БелаПАН