Шольц і Макрон патэлефанавалі Пуціну



Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у суботу патэлефанавалі Уладзіміру Пуціну. Размова працягвалася больш за гадзіну.

На сайце федэральнага ўрада Нямеччыны гаворыцца, што падчас перамоў еўрапейскія лідары заклікалі да неадкладнага перамір’я і вываду расейскіх войскаў з Украіны, а таксама заклікалі прэзідэнта Расеі пайсці на наўпроставыя перамовы з прэзідэнтам Украіны і знайсці дыпламатычнае вырашэнне канфлікту.

Макрон і Шольц заклікалі Пуціна забяспечыць паляпшэнне гуманітарнага становішча цывільнага насельніцтва і адзначылі, што Пуцін запэўніў іх у прыхільнасці да нормаў міжнароднага права ў адносінах да палонных. Таксама, як гаворыцца ў паведамленні, Пуцін запэўніў, што хоча дазволіць экспарт збожжа з Украіны, асабліва па моры.

Беларускае Радыё Рацы

Фота: Reuters/РИА «Новости»

[manual_related_posts]