Штаб Ціханоўскай: Чацвёрты пакет санкцый – гэта пытанне тыдняў



Штаб Святланы Ціханоўскай назваў чацвёрты пакет санкцый супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі «пытаннем тыдняў». 208 чалавек ужо ў „чорных спісах”, больш за ўсё абмежаванняў увялі краіны Балтыі.

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі  расказаў  аб падрыхтоўцы чацвёртага пакету санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў. На дадзены момант штаб палітыка чакае «канкрэтных крокаў» ад Злучаных Штатаў і Еўразвязу. У спісе пададзеныя імёны асобаў, якія «ўдзельнічаюць у рэпрэсіях супраць беларусаў, парушаюць правы работнікаў і падтрымліваюць машыну рэпрэсій фінансава». Найвялікшы санкцыйны спіс «памагатых рэжыму» склала Латвія — 155 чалавек. Эстонія ўнесла ў свой сьпіс 154 прозвішчы, Літва — 148. Пад санкцыямі Еўразвязу амаль удвая меней асобаў — 88.

Беларускае Радыё Рацыя