Што калі б Дональд Трамп граў на акардэоне?
Аўстралійскі відэограф Х’ю Паркінсан звярнуў увагу на тое, што абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сваёй прэс-канферэнцыі 11 студзеня ўвесь час размахваў рукамі. Прычым рабіў гэта так, нібы граў на акардэоне або баяне.
Паркінсан дамаляваў музычны інструмент да рук палітыка і наклаў адпаведную музыку. Вось што з гэтага атрымалася:
[youtube id=”S65jqrHQi_c”]
