Што не так з апазіцыяй?



Моладзь Руху “За свабоду” і грамадскай арганізацыі “Гавары праўду” правялі ў сталіцы дыскусію “Што не так з апазіцыяй?”

Гаворыць Юрый Меляшкевіч, намеснік старшыні Руху «За свабоду».   

– Адзін з такіх важных пунктаў, які ў нас не выконваецца. Гадамі ў нас выбудоўванне даверу пакуль што застаецца на даволі нізкім узроўні. Рух «За свабоду» і   “Гавары праўду” глядзяць адзін на аднаго крыху падазрона. Ваша кіраўніцтва, прынамсі. Гэта вынік пэўных працэсаў, якія адбываліся ў палітычнай прасторы Беларусі. Фрагментацыя гэтай палітычнай прасторы, развядзенне яе па асобных нішах – гэта частка павесткі дня, якую ўлады кожны дзень выконваюць. Яны працуюць сістэмна на тое, каб фрагментаваць кожны раз палітычную грамадзянскую супольнасць.  

Пяцёра з шасці ўдзельнікаў дыскусіі публічна карысталіся ў спрэчках расейскай мовай, хаця пытанні з залы гучалі і па-беларуску.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск