Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расеі
27 красавіка Швейцарыя заявіла аб пашырэнні санкцый супраць Беларусі і Расеі ў мэтах выканання рашэння Федэральнага савета ад 13 красавіка аб далучэнні да пятага пакета санкцый ЕЗ.

Швейцарыя пашырае забарону на экспарт банкнот і продаж каштоўных папер грамадзянам Беларусі ці зарэгістраваным у Беларусі юрыдычным асобам. Цяпер забарона распаўсюджваецца на банкноты і паперы, намінаваныя не толькі ў франках і еўра, але і ў іншых валютах краін Еўразвяза, паведамляе REFORM.by.
Санкцыі пачынаюць дзейнічаць з 27 коасавіка, паведамляе прэс-служба Федэральнага савета.
Што тычыцца Расеі, Швейцарыя ўводзіць забарону на пастаўкі вугалю з Расеі, а таксама тавараў, якія з’яўляюцца важнай крыніцай даходу для Расеі (лесаматэрыялы, цэмент, морапрадукты, ікра). Забараняецца экспарт у Расею тавараў, якія могуць узмацніць прамысловы патэнцыял краіны (напрыклад, прамысловыя робаты або некаторыя хімічныя прадукты).
