Швейцарыя зноў адкрые пасольства ў Кіеве



Рашэнне прыняў кіраўнік дэпартамента Іньяцыа Касіс. Амбасадар Клод Вільд вернецца ў бліжэйшыя дні з камандай з чатырох чалавек.

Пасольства Швейцарыі ў Кіеве было часова закрыта з меркаванняў бяспекі з 28 лютага. У далейшым паслугі прадстаўніцтва ажыццяўляліся з Берна, Кішынёва і Бухарэста. Такім чынам, дзейнасць пасольства не спынялася.

У апошнія тыдні прадстаўніцтвы іншых краін таксама былі зноў адкрыты. Прадстаўнікі больш за 40 дзяржаў зараз зноў фізічна прысутнічаюць у Кіеве.

[manual_related_posts]