Швецыя і Фінляндыя плануюць адначасова падаць заяўкі на ўступленне ў NATO



Швецыя і Фінляндыя могуць адначасова падаць заяўкі на ўступленне ў NATO, піша Helsingin Sanomat.

Гэта можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Стакгольму і Хельсінкі трэба прайсці праз сімвалічную працэдуру падачы заяўкі. Каб стварыць мацнейшы эфект, гэта вырашана зрабіць альбо адначасова, альбо з як мага меншым часовым разрывам.

Мяркуецца, што ад Фінляндыі ліст-заяўку генеральнаму сакратару NATO Енсу Столтэнбергу падасць пасол Фінляндыі ў Паўночнаатлантычным альянсе Клаўс Корханен.

Раней прэзідэнт краіны Саўлі Нііністэ тлумачыў, што рашэнне Фінляндыі і Швецыі зрабіцца чальцамі NATO звязанае з вайной, якую Расія распачала ва Украіне.