Швецыя заклікае ўладу Беларусі пачаць дыялог з апазіцыяй



Швецыя заклікае ўлады Беларусі пачаць сапраўдны дыялог з апазіцыяй. Пра гэта заявіў шведскі прэм’ер-міністар Стэфан Лёвэн, выступаючы на агульнапалітычных дэбатах 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Шведскі палітык заявіў наступнае: «Швецыя ўстрывожаная сітуацыяй у Беларусі пасля выбараў 9 жніўня, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Узмацненне рэпрэсіяў супраць мірных дэманстрантаў, журналістаў і лідараў апазіцыі недапушчальнае. Мы салідарныя з беларускім народам у яго імкненні рэалізаваць свае асноўныя дэмакратычныя правы».

Беларускае Радыё Рацыя