Сілавікі Лукашэнкі зарабляюць на нелегальнай міграцыі – мяркуе польскі бок



Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што арганізаваны рэжымам Лукашэнкі міграцыйны маршрут аплачваецца мігрантамі, а даходы ад гэтага можна ацаніць у дзясяткі мільёнаў даляраў: «У залежнасці ад маршруту і магчымасцяў перапраўкі праз мяжу, мігранты плацяць ад 2 да 14 тыс. даляраў ЗША за чалавека. Усё гэта паступленні ў бюджэт рэжыму Аляксандра Лукашэнкі». Таксама польскі бок адзначыў, што нелегальная міграцыя выгадная Нацыянальнаму аэрапорту «Мінск» і авіякампаніі «Белавія», якія ў выніку санкцый ЕЗ і забароны палётаў у Еўразвяз апынулася на мяжы банкруцтва.

Паводле Жарына, сілавыя структуры Беларусі таксама зарабляюць грошы на нелегальнай міграцыі. У першую чаргу гэта тычыцца Памежнага камітэтата і КДБ. Грошы таксама паступаюць у адміністрацыю Лукашэнкі.