Сітуацыя ва ўкраінскай Аўдзееўцы нармалізуецца?



Расейскі бок у Супольным цэнтры па кантролі і каардынацыі (СЦКК) спынення агню прадаставіў пісьмовыя гарантыі пра ўсталяванне рэжыму цішыні.

Пра гэта ў Facebook паведаміў старшыня Данецкай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Павал Жэбрыўскі.

„Толькі што расейскі бок у СЦКК прадставіў нам пісьмовае пацверджанне гарантый спынення агню. Тры дні неверагодных высілкаў прэзідэнта Ўкраіны, нашых замежных партнёраў”, – напісаў ён.

Па словах Жэбрыўскага, рамонтныя брыгады ўжо пачалі абследаваць месцы пашкоджанняў ліній электраперадач.

Беларускае Радыё Рацыя