Сланімчанка Лукашэнку: Вы не чуеце свой народ…



Сланімчанка Надзея Пугаева другі раз звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі.

Яна просіць яго пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы і саступіць месца годным і разумным людзям, якіх у Беларусі шмат. Таму што ў краіне не адбываецца ніякіх паляпшэнняў жыцця, цэны на ўсё растуць, якасць прадуктаў дрэнная. “Вы не чуеце свой народ. Вы ўладу аддалі мясцовым вертыкальшчыкам, а яны нічога не робяць. Вы загубілі сельскую гаспадарку, нічога няма, усё зарастае кустамі…”, – кажа ў сваім выступленні пенсіянерка. “А клопаты пра пенсіянераў толькі на словах…”, – разважае сланімчанка. Дарэчы, у кватэры яе цячэ столь пасля дажджоў, а камунальнікі паабяцалі разабрацца з гэтым толькі ў канцы лета…

Поўны відэазапіс Надзеі Пугаевай упершыню апублікавала “Газета Слонімская”. Думаем, што гэты запіс будзе цікавы і для наведнікаў сайта Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя