Славенія адклікала сваю згоду на працу беларускага консульства ў Любляне



Славенія адклікала сваю згоду на працу беларускага ганаровага консульства ў Любляне.

Адпаведнае рашэнне ўрада гэтай краіны ўвайшло ў сілу 4 чэрвеня.

У пачатку мая міністр замежных спраў Славеніі Анжэ Логар заявіў, што высокая верагоднасць закрыцця ганаровага консульства Беларусі ў Славеніі пад кіраўніцтвам ганаровага консула Янеза Шкрабеца. Кіраўнік МЗС тады сказаў: “Я чакаю ад яго адказу пра тое, якую пазіцыю ён зойме. Калі ён асуджае рэжым у Беларусі, напэўна, ніякіх мер не спатрэбіцца. У адваротным выпадку, паколькі Славенія дае дазвол на дзейнасць ганаровага консула, яна таксама можа яго адклікаць”, — заявіў кіраўнік МЗС.

Дырэктар кампаніі Riko Янез Шкрабец з’яўляецца ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з 2014 года.

Беларускае Радыё Рацыя