Следства ў „справе пра дзяржпераварот” працягнулі да кастрычніка



Справа пра дзяржпераварот: следства ў працягнулі да кастрычніка.

Пра гэта напісаў родным адзін з фігурантаў крымінальнай справы — старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

„Не ведаю, што ім трэба, бо буду ў рэжыме чакання проста сядзець. Баяцца, што я збягу за мяжу, або паўплываю на хаду следства. Абсурд ды і толькі. Не ведаю, што яны хочуць змяніць, бо віны ў змове я не прызнаю. БТ інтэрв’ю не даваў”.

Дзяржаўныя тэлеканалы раней паказвалі ў эфіры фрагменты аператыўнай здымкі, на якіх Кастусёў нібыта прызнаваў віну. Меру стрымання Кастусёву пакінулі без зменаў: на гэты час ён застаецца пад вартай. Акрамя яго, абвінавачанымі ў справе з’яўляюцца Аляксандр Фядута, Юры Зянковіч ды яшчэ шасцёра асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя